"Казкі ў Траецкім. Глава III. Дзень паэзіі" в городе Минск

Стоимость: 10.00 р..
Расписание
Описание

Дом з Марамі і Літаратурны музей прадстаўляюць новую  старонку Казак у Траецкім. І будзе яна прысвечана Дню паэзіі. 

На гэты раз мы ўзгадаем творы сёлетняга юбіляра – Францішка Багушэвіча. Паслухаем яго прадмову да “Дудкі Беларускай”, якая стала ўжо вечнай класікай. Паглядзім лялечную казку пра тое, як жывёлы мову сваю згубілі, а потым і сябе страцілі. Ды нагадаем сабе, як важна шанаваць сваю мову, сваю культуру, сваю літаратуру, свае карані і сваю краіну. 

Вас чакаюць:

  • Традыцыйна-сучасная батлейка. 
  • Класічны рэпертуар у новым фармаце. 
  • Шчырыя эмоцыі
  • Сапраўдныя каштоўнасці па-беларуску. 

Запрашаем у Літаратурны 24 сакавіка ў 19:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на "Казкі ў Траецкім. Глава III. Дзень паэзіі" в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание "Казкі ў Траецкім. Глава III. Дзень паэзіі". Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Государственный музей истории белорусской литературы по адресу: 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13