"Казкі ў Траецкім. Глава III. Дзень паэзіі" ў горадзе Мінск
Кошт: 10.00 р..
Расклад
Апісанне
Дом з Марамі і Літаратурны музей прадстаўляюць новую старонку Казак у Траецкім. І будзе яна прысвечана Дню паэзіі.
На гэты раз мы ўзгадаем творы сёлетняга юбіляра – Францішка Багушэвіча. Паслухаем яго прадмову да “Дудкі Беларускай”, якая стала ўжо вечнай класікай. Паглядзім лялечную казку пра тое, як жывёлы мову сваю згубілі, а потым і сябе страцілі. Ды нагадаем сабе, як важна шанаваць сваю мову, сваю культуру, сваю літаратуру, свае карані і сваю краіну.
Вас чакаюць:
- Традыцыйна-сучасная батлейка.
- Класічны рэпертуар у новым фармаце.
- Шчырыя эмоцыі
- Сапраўдныя каштоўнасці па-беларуску.
Запрашаем у Літаратурны 24 сакавіка ў 19:00.
Уваходны квіток: 10 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
Чытаць апісанне
Рэкамендуем
Той жа арганізатар