Музычна-паэтычная імпрэза “Скарбніца камернай музыкі” в городе Минск

Стоимость: 20.00 р..
Расписание
Описание

Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Усё чакае, што прырода.
Ўстрапянецца ада сна…

Так некалі пісаў Максім Багдановіч, а мы не чакаем і запрашаем усіх сяброў разам з намі сустрэць вясну. А спадарожнікамі на гэтым шляху, па традыцыі, будуць салісты ансамбля «Класік-Авангард» і мастацкі кіраўнік, дырыжор Людміла Каліноўская.

У праграме прагучаць творы сусветна вядомых кампазітараў:

  • І. Пахельбель. Канон і жыга для 3-х скрыпак і баса;
  • Дж. Б. Віталі. Сюіта для 2-х скрыпак, альта і баса;
  • Р. Мучынскі. Дуэт для флейты і кларнета;
  • Э. Віла-Лобас. «Рэактыўны свіст» для флейты і віяланчэлі;
  • Г. Гарэлава. «Успамінаючы танга». Фантазія для скрыпкі, альта і фартэпіяна;
  • А. Дворжак. Тэрцэт для 2-х скрыпак і альта;
  • А. Жалівэ. Санаціна для флейты і кларнета;
  • М. Мяскоўскі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна № 2.

Выканаўцы – салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юрый Каліноўскі – скрыпка, Марыя Доўжык – скрыпка, Ліяна Іофэ – скрыпка, Караліна Дыба – скрыпка, Алеся Носава – скрыпка, Канстанцін Дарашэнка – альт, Юлія Ражкоўская – віяланчэль, Кірыл Валюкевіч – кантрабас, Вікторыя Янушкевіч – флейта, Кірыл Целяпнёў – кларнет, Вераніка Кунічкіна – фартэпіяна.

Цягам музычнай імпрэзы таксама будуць гучаць вершы беларускіх паэтаў.

22 сакавіка а 18-й гадзіне запрашаем усіх аматараў музыкі і паэзіі правесці вечар разам!

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Музычна-паэтычная імпрэза “Скарбніца камернай музыкі” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Музычна-паэтычная імпрэза “Скарбніца камернай музыкі”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Литературный музей Максима Богдановича по адресу: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а