Гастролі Заслужанага калектыву РБ «Рэспубліканскі Тэатр беларускай драматургіі» «Мудрамер» (16+) в городе Витебск
Мікалай Матукоўскі
Сатырычная камедыя на 2-е дзеі
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу.
А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!
Рэжысёр-пастаноўшчык– Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф– Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах– Марына Алекна
Мастак па святле– Сямён Давыдзенка
Прэм’ера:16 студзеня 2019г