Прэм’ера «Дамы і гусары» в городе Минск

Стоимость: 22.00 р..
Расписание
Описание

Прэм'ера – 27 сакавіка 2025 года

 

Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Аляксандра Бармака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Касцюмы Святланы Макаранка
Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай
Пераклад на беларускую мову п’есы, вершаў і тэкстаў песень – Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны

У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Зосю замуж за брата-маёра, які амаль на сарок гадоў старэйшы за юную красуню. Зося, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка. Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.

У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдра спаўняецца 200 гадоў.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Прэм’ера «Дамы і гусары» в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Прэм’ера «Дамы і гусары». Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.