Свята карэйскай культуры в городе Минск
25 жніўня 2022 года з 17:30 да 20:00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» (г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19) у межах рэалізацыі праекта «Пад адзіным небам Беларусі» адбудзецца Свята карэйскай культуры.
Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Пасольства Карэйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў».
У праграме прымуць удзел творчы калектыў традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранг» (кіраўнік А.Дварэцкая), ансамбль традыцыйнай ігры на карэйскіх барабанах «Самульноры» (кіраўнік Т.Новікава), пройдуць майстар-класы па традыцыйнаму карэйскаму танцу «Канган суле», карэйскай сістэме пісьменнасці, ігры на барабанах.
Таксама гасцям імпрэзы прадставяць стравы карэйскай кухні, будзе арганізавана фотазона і выстава-продаж карэйскай касметыкі.
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. «Інстытут культуры»).
Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял «Беларуская хатка»), +375 (17) 270-82-67, +375 29 655-14-63 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).
Сардэчна запрашаем! Будзем рады чарговай сустрэчы!