Свята карэйскай культуры в городе Минск

Расписание
Описание

25 жніўня 2022 года з 17:30 да 20:00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» (г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19) у межах рэалізацыі праекта «Пад адзіным небам Беларусі» адбудзецца Свята карэйскай культуры.

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Пасольства Карэйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў».

У праграме прымуць удзел творчы калектыў традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранг» (кіраўнік А.Дварэцкая), ансамбль традыцыйнай ігры на карэйскіх барабанах «Самульноры» (кіраўнік Т.Новікава), пройдуць майстар-класы па традыцыйнаму карэйскаму танцу «Канган суле», карэйскай сістэме пісьменнасці, ігры на барабанах.

Таксама гасцям імпрэзы прадставяць стравы карэйскай кухні, будзе арганізавана фотазона і выстава-продаж карэйскай касметыкі.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. «Інстытут культуры»).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял «Беларуская хатка»), +375 (17) 270-82-67, +375 29 655-14-63 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

 

Сардэчна запрашаем! Будзем рады чарговай сустрэчы!

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Свята карэйскай культуры в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Свята карэйскай культуры. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.