<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расписание в Минске

Купить билет
Купить билет

Описание спектакля

Праект Цэнтра беларускай драматургіі

Улада Альхоўская

Ма-Сін-Сін

сцэнічнае чытанне п'есы

 

Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.

Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных дадаткаў. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…

Жанр: гісторыя аднаго сяброўства
Аўтар: Улада Альхоўская
Рэжысёр: Марыя Гуцава

 

Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе  п’есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў «Монадрама-2019»«Час драмы»«Зыходная падзея – XXI век»«ЛітаДрама»«Маленькая Рэмарка»«Вялікая Рэмарка»«Дзеючыя асобы» і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес «Аватары тэатра» атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы драматургічны твор» .

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста. 

  • Длительность:1 ч. 10 мин.
  • Возрастное ограничение:12+
  • Жанр:Драма

Фотогалерея

Отзывы о «Ма-Сін-Сін»Оценить

Вы можете оставить первый отзыв

Похожие события