Расписание
Вечар (12+)
Аляксей Дудараў
рэквіем у адной дзеі
Рэжысёр: Валерый Раеўскі
Сцэнаграфія і касцюмы: Барыс Герлаван
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Прэм'ера – 19 траўня 2006
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту
Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі. Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.





