Самая жаданая в городе Минск
Сяргей Гіргель.
САМАЯ ЖАДАНАЯ
Рамантычная камедыя на 2-е дзеі паводле французскай драматургіі.
Прэм’ера – 22 верасня 2017 года.
Пераклад народнага артыста Беларусі Тадэвуша КОКШТЫСА.
Пастаноўка і музычнае афармленне Ніны ОБУХАВАЙ.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пластыка Сяргея ТАЛКАЧА.
Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякія жыццёвыя вабікі не заменяць творчай душы блізкага, дарагога табе чалавека.
…Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны, ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?
У спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс, Наталля Аладка (Раксана), Арцём Блахін (Дэвід), Дзмітрый Каваленка (Нікаля, сын Раксаны).