Гісторыя кахання

Delivery dates:
10 декабря
Duration:
120 min.
Location:
Национальный академический театр имени Якуба Коласа
Cost:
12.00 rub.
Age restrictions:
16+

Эрык Сігал

 

ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ

 

Меладрама на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці

 

Прэм’ера – 5 верасня 2021 года.

 

Пераклад на беларускую мову Святланы Дашкевіч

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне

заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава

Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Проніна

Харэаграфія Дзіяны Юрчанка

 

Гэта гісторыя пра каханне. Каханне шчырае і сапраўднае. Гісторыя пра спачуванне, разуменне, дапамогу блізкаму чалавеку. Гісторыя пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця. Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць востра і актуальна менавіта сёння, калі ў адносінах людзей стала больш цынізму і разліку. Усе імкнуцца да забяспечанасці, багацця і разам з тым мараць пра тонкія адчуванні. Вось такая супярэчлівасць нашага жыцця.

У цэнтры падзей спектакля кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

 

У спектаклі занятыя артысты: Дзмітрый Каваленка (Олівер Бэрэт), Дар’я Французава (Джэніфер Кавілеры), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Бацька Олівера), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Элісан, маці Олівера), Генадзь Гайдук / Юрась Цвірка (Філ Кавілеры, бацька Джэніфер), Уладзіслаў Жураўлёў (Райманд Стрэтан, сябра Олівера), Антон Бараноўскі (Прыяцель у інтэрнаце), Святлана Сухадолава (Флорэнс, служанка ў Бэрэтаў; Сакратарка), Святлана Жукоўская / заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Дырэктар каледжа), Таццяна Рогат (Дзяўчына ў бібліятэцы), Вадзім Асвяцінскі (Капелан у царкве), Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Доктар), Ксенія Камінская (Медсястра), Тамара Краснабаева-Чарняк (Танцорка).

Read description

Эрык Сігал ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ Меладрама на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці Прэм’ера – 5 верасня 2021 года. Пераклад на беларускую мову Святланы ДашкевічІнсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленнезаслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юры