Смешныя людзі
Стоимость: 17.00 р..

Расписание

Описание

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ

12+

Іграем Чэхава.
Камедыя па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 2 жніўня 2018 года.

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

«Юбілей»
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..

«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

 

ПеракладАлеся ЗАМКОЎСКАГА.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя ПАХОМАВА.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ12+Іграем Чэхава.Камедыя па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».Вялікая сцэна.Прэм’ера – 2 жніўня 2018 года.