DONNA SOLA (Жанчына адна) в городе Минск
«DONNA SOLA (Жанчына адна)» (18+)
Дарыа Фо
Франка Рамэ
трагіфарс
рэжысёр-пастаноўшчык
Венедыкт Растрыжэнкаў
мастак
ВалерыйЮркевіч
Спектакль па п'есе італьянскага драматурга Дарыа Фо, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго сааўтара, яго жонкі, вядомай італьянскай актрысы Франкі Рамэ распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы: сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя.
Кіруючыся жанрам трагіфарса, у якім пераплятаюцца элементы трагедыі і фарса, спектаклю ўласцівыя сатырычная накіраванасць, гратэск і чорны гумар, сарказм і іронія, характэрнае перапляценне сур'ёзнага і смешнага. Усяго адзін вечар, у які змясціўся цэлы жаночы лёс. Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве. Пра яе часта схаваную адзіноту, з якой яна спрабуе, як умее, вырвацца, пазбавіцца ад навязаных ёй звыклых другарадных роляў. А людзі побач бачаць у яе паводзінах толькі смешнае, часам недарэчнае і пацешнае.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Камерная сцэна, свабодная рассадка!