Двор майго дзяцінства. (12+) в городе Минск

Стоимость: 20.00 р..
Расписание
Описание

 

"Двор майго дзяцінства" (12+)

 

светлы ўспамін...
рэжысёр-пастаноўшчык
Данііл Філіповіч
мастак

Аляксандр Камянец

 

Спектакль "Двор майго дзяцінства" створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад'емнай часткі сусветнай культуры.

Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, "сакрэцікі" з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх выгляд выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: "Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?"
Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча – увасабленне яго асабістых дзённікаў – запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!


Спектакль ідзе на беларускай мове
Камерная сцэна, свабодная рассадка!

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Двор майго дзяцінства. в Минск на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Двор майго дзяцінства.. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Камерная сцэна Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы по адресу: вул. Энгельса, 7