Рыцары замкаў Сулы in city Minsk
Адмысловая экскурсійная праграма падчас школьных канікул “Рыцары замкаў Сулы” Кожны дзень з 28 кастрычніка да 3 лістапада ўключна рады вітаць маленькіх і ўжо дарослых гасцей у нашым княстве Наведвальнікаў чакаюць неверагодныя сярэднявечныя прыгоды: ⁃ сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула; ⁃ шлях с выпрабаваннямі; - урок рыцэрскіх манер і старажытнага танца; ⁃ знаёмства з кавальскай і ваярскай справай; ⁃ урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей ! Вандроўка даступна для арганізаваных гуртоў і таксама для тых, хто прыязджае самастойна. Для наведнікаў без гурта, пачатак зборнай тэматычнай экскурсіі ў 14.00 з панядзелка па пятніцу, 13.00 і 15.00 пачатак у суботу і нядзелю. Кошт для дзяцей і бацькоў 35 бел. рублёў (незалежна ад падпіскі ў сацсетках) Задача бацькоў падтрымаць дзяцей у выпрабаваннях! А праграму для гэтага, мы падрыхтавалі Прысвяціце адзін дзень школьных канікул тэматычнаму падарожжу!