Ракуцёўскае лета − 2021
Стоимость: 8.00 руб. -  10.00 руб.

Расписание

Описание

У свой час, на пачатку ХХ стагоддзя, у фальварку “Ракуцёўшчына” дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўска адпачываў два летнія месяцы Максім Багдановіч, малады паэт з Яраслаўля, якому ў далейшым было наканавана стаць адным з класікаў беларускай літаратуры. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну ў пэўным сэнсе стала вырашальным для яго творчага шляху: менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч адчуў сябе беларускім паэтам. Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку ўжо не першы год збіраюцца прыхільнікі творчасці самага рамантычнага беларускага паэта на свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

 

Трапляючы ў амаль аўтэнтычную беларускую вёску, у атмасферу старога шляхецкага фальварка, трапляеш у той час, калі тут жыў сам Максім Багдановіч, і часам здаецца, што паэт быў тут толькі хвіліну таму…

 

Праграма свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2021”:

15.30 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў;

16.00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры: Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Міхась Пазнякоў, ІнаФралова, Алена Басікірская, Юрась Нераток, ВікаТрэнас, Галіна Сіўчанка, Кацярына Ваданосава з дачкой Стэфаніяй, фальклорныя калектывы і эстрадныя выканаўцы маладзечаншчыны.

Разынкай свята стане выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”.

 

Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (станцыя Уша) ці маршрутным таксі Мінск − Краснае, Мінск − Маладзечна (вёска Краснае).

 

Таксама ёсць магчымасць патрапіць на свята ў складзе арганізаванай групы (выезд на аўтобусе з Мінска).

 

Квіткі можна загадзя набыць па адрасе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. Даведкі па тэл.: 8 (017) 355 22 95.

 

Кошт:

-8,00 руб. – ільготныя катэгорыі;

-10,00 руб. – дарослыя;

- дзеці да 7 гадоў бясплатна.

 

 

Организатор: Учреждение “Государственный музей истории белорусской литературы”

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Ракуцёўскае лета − 2021 в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Ракуцёўскае лета − 2021. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.