Schedule

Description

25 студзеня 2025 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч.

«Таццянін дзень» —  традыцыйная зімовая вечарына Таццяны Дашкевіч  — пісьменніцы, якая спявае.

Творца вядомая як аўтар больш дваццаці кніжак і выканаўца песень пад гітару, стваральніца альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл», «Мама», «Дзве рыбкі».

Рэпертуар Таццяны Дашкевіч разнастайны – гэта традыцыйныя і гарадскія рамансы, стылізацыі народных песень, духоўныя спевы, і ўсё гэта на вышэйшым выканальніцкім узроўні.

Цягам вечара прагучаць лепшыя песні спявачкі на рускай мове, а таксама цыкл беларускіх кампазіцый, падрыхтаваных спецыяльна для гэтага вечара. Не абыдзецца без вершаў і жыццёвых гісторый.

Запрашаем правесці гэты зімовы вечар разам, каб сагрэцца цёплым тэмбрам голасу Таццяны Дашкевіч і натхніцца яе светлай паэзіяй.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

 

Тэл. +375 (29) 101-71-47, +375 (17) 363-07-61.

ReviewsEstimate
You can send the first comment
Recommend