Кушлянскі фэст 2022 in city Grodno
18 чэрвеня 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.
У праграме фэсту:
ü экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
ü музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай;
ü літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
ü творчыя сустрэчы з літаратарамі: Віктарам Шніпам, Інай Фраловай, Генадзем Аўласенкам (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);
ü пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);
ü прэзентацыя дзіцячых работ па выніках творчага конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;
ü інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”);
ü народны тэатр лялек “Батлейка”;
ü народны тэатр песні “Вечарынка”;
ü узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі”;
ü народная інструментальная музычная праграма “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”).
Таксама вас чакаюць: прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, кірмаш майстроў Смаргоншчыны, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Час правядзення: 11.00 – 15.00.
Уваход на фестываль вольны!
Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.