Кушлянскі фэст 2022
Стоимость: 30.00 р..

Расписание

Описание

 

18 чэрвеня 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у філіяле ўстановы – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” - у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча.

У праграме фэсту:

·        экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;

·        музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКіМ);

·        літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;

·        творчыя сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);

·        пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);

·        прэзентацыя дзіцячых работ па выніках творчага конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;

·        інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”);

·        народны тэатр лялек “Батлейка” (філіял “Залескі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);

·        народны ансамбль песні “Вечарынка” (філіял “Жодзішкаўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);

·        узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”);

·        праграма народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”).

Таксама вас чакаюць: прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, рамесніцкія рады, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.

Час правядзення: 11.00 – 15.00.

Уваход на фестываль вольны!

Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.

 

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.

 

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Кушлянскі фэст 2022 в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Кушлянскі фэст 2022. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.