Кушлянскі фэст 2021 in city Grodno
Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў.
28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, з 12.00 да 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ў Музей-сядзібу Францішка Багушэвіча “Кушляны” на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Вас чакае ўсё толькі самае цікавае і пазнавальнае:
✅экскурсія па музеі Францішка Багушэвіча ад гаспадара сядзібы Алеся Жамойціна
✅монаспектакль “Дарожка мая” лідара этнатрыа “Троіца” Івана Кірчука
✅канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” майстра народных інструментаў Алеся Лася
✅выступленні фальклорных калектываў (“Явар”, “Мярэжа”, удзельнікаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства)
✅майстар-класы па беларускай лацінцы і вырабу сувенірных паштовак
✅мастацкі пленэр для дзетак
✅кірмаш ад майстроў Смаргоншчыны
✅духмяная гарбата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”
✅займальныя гульні, віктарыны, аквагрым і інш.
А таксама - гасціннасць, ўзняты настрой і самыя маляўнічыя краявіды!
Да сустрэчы ў Кушлянах! Будзе душэўна!
Для жадаючых будзе арганізаваны праезд на аўтобусе з г.Мінска.
Тэлефоны для сувязі: 8-017-363-07-61 (Мінск) 8-015-929-81-69 (Кушляны)