Вось я і прыйшла! в городе Минск

Стоимость: 32.00 р.. -  35.00 р..
Расписание
Описание

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

Па матывах твораў Данііла Хармса

Жанр: камедыя парадоксаў

Рэжысёр: Аляксандр Бародка

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Мастак па касцюмах: Марына Алекна

Кампазітар: Аляксандр Гембіцкі

Пераклад: Марыя Пушкіна

Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б'юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.

Ролі выконваюць:

Хармс – Максім Брагінец, Дзяніс Аўхарэнка

Сакердон – Максім Карасцялёў , Сяргей Шымко

Старая 1 – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Старая 2 – Надзея Цвяткова

Старая 3 – Наталля Халадовіч, Юлія Гружэўская

Старая 4 – Вераніка Буслаева

Дамачка з булачнай – Юлія Лазоўская

Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня...”

 

 

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Покупайте билеты на Вось я і прыйшла! в Минск на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Вось я і прыйшла!. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN. Заведение: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі по адресу: г.Минск, вул.Крапоткіна, 44