Літаратурна-музычная імпрэза "Вежа міру" в городе Минск
20 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачынаецца серыя мерапрыемстваў праекта “Вежа міру”.
Згодна казцы Максіма Багдановіча, толькі творцы з чыстым сэрцам і рукамі маглі пабудаваць такую вежу, бо сапраўдная творчасць гэта заўсёды пра любоў і святло. Але, каб адшукаць сваіх паэтаў, мастакоў, кампазітараў, мы павінны таксама прыкладаць намаганні і адкрывацца для новых ведаў.
Будуць гучаць вершы паэтаў, якія часам застаюцца па-за нашай увагай, Мікалая Арочкі, Анатоля Клышкі, Юркі Гаўрука, Юлія Таўбіна, Канстанцыі Буйло, Алеся Гаруна з невялікімі біяграфічнымі замалёўкі пра творцаў. А ўпрыгожаннем нашага вечара стане выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Золата восені”. Спадзяемся, ва ўсёй гэтай па-восеньску калейдаскапічнай палітры вы знойдзеце тыя фарбы, словы мелодыі, якія будуць сугучныя вашаму настрою.
Гэтым разам у выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Веранікі Кунічкінай (фартэпіяна), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Алесі Носавай (скрыпка), Элы Івановай (скрыпка), Максіма Забары (фагот) будуць прадстаўлены творы Яўгена Глебава, Луі Балерона, Пятра Чайкоўскага, Астара П’яцолы, Франсіса Пуленка, Джэрома Керна, Зігфрыда Карг-Элерта, Аляксандра Цфасмана, Важы Азарашвілі, Франсуа Дэв’ена.
Дырыжор – Людміла Каліноўская.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.