Джаз-сюіта “Вясновы настрой” в городе Минск
Расписание
Описание
25 сакавіка 2023 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прагучыць джаз-сюіта “Вясновы настрой” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Праграма:
- Джазавая п’еса Іліё Валантэ «American feeling».
- Антоніа Вівальдзі. Цыкл «Часіны году» («Вясна»).
- Альфрэд Шнітке. «Казка падарожжаў».
- Фелікс Мендэльсон. «Песня без слоў».
- Фрыц Крэйслер. «Мукі кахання».
- Фрыц Крэйслер. «Радасць кахання».
- Жуль Маснэ. «Элегія».
- Міхаіл Глінка. «Я помню чудное мгновенье».
- Альфрэд Шнітке. Балет, менуэт і фуга.
- Грыгараш Дзініку. Хора стаката.
- Галіна Гарэлава. «Вальс».
- Клод Франсуа. «My way».
Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Юрый Каліноўскі (скрыпка), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой).
Вядзе канцэрт – Людміла Каліноўская.
Паэтычная віктарына, прысвечаная Міжнароднаму дню паэзіі, ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.
Дадатковая інфармацыя на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Читать описание
Рекомендуем