Пачнем з галоўнага: у вас ёсць магчымасць атрымаць бясплатны разбор вашай бізнес-прэзентацыі прама на майстар-класе! Як? Дачытайце да канца і ўсё даведаецеся.
Што можа быць маркотней бясконца сумных слайдаў, якія прымушаюць пазяхаць? Мабыць, толькі ўсведамленне таго, што гэтыя слайды з вашай прэзентацыі!
26 сакавіка, субота, 19:00 прыходзіце на майстар-клас адукацыйнага праекта InvestUP «11 сакрэтаў стварэння паспяховых бізнес-прэзентацый».
Вы даведаецеся, як стварыць яскравую жывую прэзентацыю, якая трапіць у сэрца вашых кліентаў і інвестараў, нават калі вы не дызайнер!
Для каго гэты майстар-клас?
Максімальную карыснасць атрымаюць стартапы, прадпрымальнікі і спікеры: і тыя, хто робяць прэзентацыі самі, і тыя, хто хочуць разумець "як можа быць", ставячы ТЗ свайму падрадчыку.
Што будзе?
За 2 гадзіны мы разбяром і структуру паспяховай прэзентацыі, і сакрэты візуальнага афармлення. Вы даведаецеся 11 правілаў, якія карысна ўжываць для эфектыўнасці ўспрымання любой вашай прэзентацыі. Асобна падзелімся з вамі пакрокавай структурай паспяховай інвестыцыйнай прэзентацыі.
Прыемны бонус: у кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць атрымаць бясплатны разбор прэзентацыі!
Як атрымаць бясплатны разбор?
Да 24 сакавіка, нядзеля, дасылайце сваю прэзентацыю для інвестара або кліентаў на пошту: info@investup.pro Мы абярэм 2 прэзентацыі, разбор якіх зробім на майстар-класе.
Карыснасць гарантуем!
Дата: 26 сакавіка, 19:00
Месца: вул. Грушаўская, 124, 3 паверх, Like Цэнтр
Тэлефон: +375256044037
Пошта для вашых прэзентацый: info@investup.pro