Расклад
Апісанне
Сюжэт прысвечаны гісторыі музыканта-няўдачніка Джэка Маліка, які жыве ў англійскай глыбінцы. Нягледзячы на падтрымку сваёй лепшай сяброўкі Элi, хлопец вырашае перастаць марыць пра славу і закінуць сваю любімую справу. Аднак на наступную раніцу Джэк бачыць, што ў выніку невытлумачальных падзей увесь свет забыўся пра існаванне гурта The Beatles, і толькі ён памятае іх песні. Неўзабаве Малік пачынае выконваць кампазіцыі ліверпульскай чацвёркі, выдаючы іх за свае, і становіцца зоркай сусветнага ўзроўню. І хоць яго папулярнасць імкліва расце, цяпер Джэк рызыкуе страціць Элі - адзінага чалавека, які заўсёды верыў у яго.
Фільм транслюецца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем