Кампанія «MITGAMING» сумесна з сеткай кінатэатраў «КіноМінска» і Youtube канала «Маkаvision» праводзіць анлайн трансляцыю The International 2019.
З 25 жніўня ў кінатэатры «Масква» пройдзе самая чаканая падзея прыхільнікаў адной з найпапулярнейшых гульняў – Dota 2, гранд-фінал The International 2019!
Вы зможаце акунуцца ў атмасферу непаўторных эмоцый у вялікай зале на 700 чалавек разам з сотнямі фанатаў гульні, заўзеючы за сваю любімую каманду і проста атрымліваючы асалоду ад прагляду.
Што чакае ўдзельнікаў мерапрыемства?
- фінал The International – DOTA 2 Championships 2019 на вялікім экране;
- розыгрыш прызоў ад партнёраў;
- secret shop (фігуркі, цішоткі, аксэсуары);
- тэматычны аквагрым;
- барная зона з фастфудам, якая дазволіць вам перакусіць падчас напружаных матчаў;
- тэматычная фотазона;
- саўндтрэкі да DOTA 2;
- бітва касплеераў за званне "лепшы вобраз".
Апроч гэтага ў вас ёсць унікальны шанец самім паўдзельнічаць у конкурсе гасцявога касплею і пазмагацца за галоўны прыз! Для гэтага вам трэба ўсяго толькі прымерыць вобраз свайго любімага персанажа з Доты на мерапрыемстве і прайсці папярэднюю рэгістрацыю для ўдзелу. Жартоўныя вобразы мы разглядаем "на ура"!
А для аматараў больш сур'ёзнага касплею канал "Makavision" прапануе паўдзельнічаць у касплей-конкурсе за прызавы фонд і кубак! Для падачы заяўкі варта напісаць у афіцыйную суполку канала https://vk.com/makavision
Пачатак мерапрыемства: 25 жніўня а 8: 30
Заканчэнне мерапрыемства: 26 жніўня а 16:00.
Кошт квітка: 13 рублёў.