Канцэрт брытанскага гурта Take That на вялікім экране ў кінатэатры «Цэнтральны» толькі 29 чэрвеня!
Адзначаючы 30 неверагодных гадоў паспяховай кар'еры, брытанскі гурт прапануе кінаглядачам па ўсім свеце пабываць на фінальным канцэрце захапляльнага тура «2019 Greatest Hits».
Паказы захапляльнага музычнага шоу пройдуць у Англіі, Нідэрландах, Германіі, Даніі, Аўстрыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі і Польшчы.
29 чэрвеня, толькі на адзін вечар, «Take That: Greatest Hits Live» захопіць вашу ўвагу!
Прыхільнікі стануць часткай незвычайнай прыгоды па лепшых хітам Take That. Музыкі выканаюць свае самыя вядомыя кампазіцыі, а таксама прадставяць новыя трэкі з іх апошняга альбома «Odyssey».
«Take That: Greatest Hits Live» стане галоўнай вечарынкай гэтага лета, якая падорыць гледачам яркія і незабыўныя эмоцыі!
The Telegraph: «Take That захапілі ўвагу кожнага гледача на шматтысячнай арэне».
The Sun: «Take That выпусцілі шоу, якое па праве можна назваць лепшым выступам года».
Metro: «Гэтыя хлопцы ўсё яшчэ кіруюць светам».