Лондан у нявызначаную эпоху. Вулічны спявак распавядае разявакам пра подзвігі Мэкі, мудрагелістага разбойніка, які мае непадзельную ўладу ў Соха. Пакінуўшы сваю сяброўку Джэні-блядзюшку, ён спакушае Полі Пічэм, дачку караля жабракоў, і жэніцца на ёй ноччу ў закінутым доме на беразе Тэмзы. Раз'юшаны Пічэм загадвае злавіць Мэкі і адпраўляе на яго пошукі цэлую армію абадранцаў...
Гэты фільм, зняты ў двух варыянтах, нямецкім і французскім (з адной і той жа групай, але рознымі акцёрамі) бліскуча спалучае англійскі гумар з нямецкім экспрэсіянізмам. Хоць праца Пабста выклікала абурэнне Брэхта і Курта Вайля, яна валодае дасканалай эстэтычнай цэласцю. Дэкарацыі і аператарская праца ствараюць чароўную атмасферу замкнёнага асяродка, а музыка хітра каментуе дзеянне фільма. Ні адна з наступных карцін Пабста не дасягнула падобнай паэтычнасці.
Фільм дэманструецца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.