Расклад
Апісанне

Фільм складаецца з 8 гісторый, у якіх герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.

Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несцерка атрымлівае ў дар талент ганчара і з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі і сувеніры з гліны і мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несцеркі да вялікіх грошай перапоўнены рознымі перашкодамі. Аднак пацешны герой годна іх пераадольвае і робіць для сябе пэўныя жыццёвыя высновы, кожная з якіх увасабляецца ў прыказках. Напрыклад, «Не суй носа ў чужое проса», «Захочаш есці, навучышся і колы гнуць, і лапці плесці», «Не пазнаўшы ліха, не пазнаеш і радасці».

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Прыгоды Несцеркi (к/м) в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Прыгоды Несцеркi (к/м). Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.