Андалузскі сабака (Un chien andalou, Францыя, 1929, 17 хв.)
Вока, якое распаласавалі брытвай; чалавек, які тыкае кіем у адсечаную руку, якая ляжыць сярод вуліцы; мужчына, які нясе за сабой два раяля, у якіх –мёртвыя аслы і цалкам жывыя святары; чалавечая далонь з дзіркай, з якой з'яўляюцца мурашы... Вобразны лад карцін, па словах рэжысёра, «не паддаецца ніякаму рацыянальнаму, псіхалагічнаму або культурнаму тлумачэнню».
Залаты век (L'âge d'or, Францыя, 1930, 63 хв.)
Фільм, які працягвае стылістыку «андалузскага сабакі». Гісторыя «вар'яцкага кахання», якая адпрэчвае ўсе ўмоўнасці і каноны, каментуецца і суправаджаецца фрагментамі навукова-папулярнага фільма пра скарпіёна; у пяску ляжаць спарахнелыя шкілеты біскупаў у рэштках урачыстагаадзення; падчас урачыстай цырымоніі на зямлі корпаецца закаханая пара; галоўны герой здзяйсняе неймаверныя з пункту гледжання агульнапрынятай маралі ўчынкі.
Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.