Расклад
Апісанне

«Вядо» – 2019, 42 хвіліны.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Галіна Адамовіч, аператар Юры Дакучаеў.
Героі фільма – Веніямін Бычкоўскі і яго жонка Наста. Веніямін жыве ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна, дзе стварыў музей Палескага побыту, дзе дзякуючы яго намаганням пабудавана капліца ў памяць ахвяраў спаленых вёсак. Чалавек з цікавым лёсам, народжаны ў Башкірыі, тут ён знайшоў сваю другую малую радзіму. Улічваючы, што яго продкі родам з гэтых мясцін, можна сказаць, што ён вярнуўся на радзіму, здабыў спакой душы і чалавечае шчасце, стаў бацькам дваіх сыноў. Але сёння яны з Настай жывуць паралельна – ён у вёсцы, яна з сынамі ў сталіцы. Гэтая няпростая жыццёвая гісторыя не пакіне абыякавым гледача.


«Божа мой!» – 2004, 20 хвілін.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Галіна Адамовіч, аператар Таццяна Логінава.
У цэнтры фільма – простая жанчына, якая жыве з сынам і каровай на мяжы Беларусі і Літвы. Яна адзіная, хто робіць скульптуры з цэмента, якія пасля можна ўбачыць на сельскіх могілках.

«Мужчынская справа» – 2006 г. 20 хвілін.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Галіна Адамовіч, аператар Таццяна Логінава.
Спрадвеку музыкамі на Беларусі былі мужчыны. Без іх не абыходзілася ніводнае вяселле, ніводнае пахаванне. У фільме здымаліся ці не апошнія народныя музыкі на беларускім Палессі – трыа «Вярэнька» з вёскі Стахава Столінскага раёна.
Спецыяльны прыз журы «За арыгінальнае раскрыццё ладу героя», IV Міжнародны фестываль экранных мастацтваў «Кінатур», Жытомір, Украіна, 2007

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Час «ЛЕТАПІСУ». Галіна Адамовіч в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Час «ЛЕТАПІСУ». Галіна Адамовіч. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.