Расклад
Апісанне

«Нясвіжскі палац» – 2015, 13 хв.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Акавіцкі.
Нясвіжскі палац, як і ў цэлым горад Нясвіж – гэта скарбніца беларускай гісторыі, гэта род Радзівілаў, якіх называлі некаранаванымі каралямі Рэчы Паспалітай. Сёння выдатна адрэстаўраваны замак жыве насычаным культурным жыццём, колькасць наведвальнікаў перавышае разліковую ўдвая. Гэта сведчыць аб цікавасці як жыхароў Беларусі, так і замежных турыстаў, да гісторыі нашай краіны. Драматургічным стрыжнем фільма з’яўляюцца ўспаміны Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл, дзякуючы якой мы маем замак у такім выглядзе, які ёсць сёння.
«Першадрук» – 2017, 39 хв. 
Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Акавіцкі.
Фільм да 500-годдзя беларускага кнігадруку. У 1517 годзе ў Празе Францішак Скарына надрукаваў біблейскую кнігу “Псалтыр”, паклаўшы пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. Гэтая падзея сведчыць аб тым, што Беларусь гістарычна ішла ў рэчышчы агульнаеўрапейскага развіцця. Другі урок з грамадскага і асветніцкага подзвігу Скарыны – гэта тое, што ён выдаваў кнігі Бібліі для простага народа, не падзялючы яго па канфесійнай прыналежнасці. Такі запавет Францішка Скарыны актуальны і сёння.
«Generation play» – 2017, 26 хв.
Аўтар сцэнарыя і кінарэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Акавіцкі.
Фільм пра сферы IT. Асноўная сюжэтная лінія прысвечана кампаніі 4 I LAB, якой кіруе Міхаіл Юрчанка. Маладыя спецыялісты на аснове тэхналогіі віртуальнай рэальнасці займаюцца распрацоўкай новага прадукту, звязанага з медыцынскай тэматыкай. Гэта стварэнне медыцынскіх трэнажораў, якія садзейнічаюць паляпшэнню якасці рэабілітацыі пацыентаў, якія пакутуюць ад паразы апорна-рухальнага апарата. У хуткім часе прылады віртуальнай рэальнасці стануць такія ж папулярныя і функцыянальныя, як мабільныя тэлефоны. Другая сюжэтная лінія прысвечана тэхналагічным курсам для дзяцей у мінскім Палацы дзяцей і моладзі, дзе асновам IT-тэхналогій навучаюцца дзеці і падлеткі.

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Час «Летапісу». Ігар Чышчэня в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Час «Летапісу». Ігар Чышчэня. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.