Калісьці яго лаялі за простасць, шчырасць тэкстаў і незвычайны голас. Сёння Макс Корж лічыцца адным з самых цікавых выканаўцаў. Ён двойчы сабраў "Мінск-Арэну", а цяпер мае намер сабраць стадыён "Дынама". І гэта ў кайф для тысяч беларускіх фанатаў!
Усяго шэсць гадоў таму яго ведалі як аўтара "Неба дапаможа нам" і клікалі на невялікія тусоўкі ў клубы. Цяпер ён запісаў 5 альбомаў, аб’ездзіў з турам ЗША, даў дзясяткі канцэртаў у Еўропе.

Кліпы на трэкі з яго апошняга альбома "Малы пасталеў. Частка 2" б'юць рэкорды па праглядах. Ды і сам Макс паказаў сябе нядрэнным рэжысёрам. Так, кліп "Горы па калена", зняты на Камчатцы, набраў ужо 17 мільёнаў праглядаў, і гэта не мяжа!
Канцэрты Каржа – гэта музыка, слэм, дым, святло і абавязкова танцы. І не мае значэння памер пляцоўкі альбо лічба гледачоў. Дзякуючы простаму хлопцу сёння пра раёны Мінска ведае нават Нью-Ёрк. Фрагмент кліпа "Малы пасталеў" з краявідамі Серабранкі быў паказаны на Таймс-сквер увосень 2018.
Макс калясіць па ўсім свеце: ад Уладзівастока да Лос-Анджэлеса. Убачыць, пачуць, паслэміць, падпець Максу і проста адчуць сябе на адной хвалі можна будзе 24 жніўня на Стадыёне "Дынама". Будзьце ўпэўненыя: Макс Корж паставіць на вушы ўвесь горад. Засталося паспець купіць квіток.