17 кастрычніка "Паўночны флот” прэзентуюць новы сінгл у Мінску!
За 5 гадоў існавання музычны калектыў выпусціў некалькі сінглаў і 3 паўнавартасныя студыйныя альбомы, кожны з якіх мае ўнікальнае музычнае гучанне і сэнсавую нагрузку.
Альбом, які выйшаў у мінулым годзе, невыпадкова атрымаў назву «ИNОЙ». Ён з'яўляецца новым подыхам, творчым эксперыментам гурта, без арыенціраў на стылі і напрамкі. Кампазіцыя “Ленінград” з дадзенага альбома ўвайшла ў выніковы хіт-парад нашага радыё “Чортаў тузін” у 2018 годзе.
Восенню 2019 года гурт адпраўляецца ў тур-прэзентацыю новага сінгла, які павінен выйсці ўжо гэтым летам!
Канцэрты гурта “Паўночны флот” нязменна суправаджаюцца магутным гукам і яркім светлавым шоу, якія дазваляюць кожнаму гледачу цалкам акунуцца ў атмасферу любімых песень.
17 кастрычніка 2019, Бруге, 19:00.