18 мая 2019 у сталічным клубе «Brugge» адбудзецца сьвяточны канцэрт з нагоды дзесяцігодзьдзя руху ByMetal. Наведвальнікаў чакае выступ знакавых гуртоў беларускай цяжкай сцэны: Forodwaith, In Search For, Nebulae Come Sweet, Alfar, Dymna Lotva, Сымон-музыка… ды іншыя сюрпрызы.
10 год таму на бясплатным сэрвісе згуртаваўся беларускі форум прыхільнікаў цяжкай музыкі, які праз 3 гады перарадзіўся ў адзін з самых гучных нефармальных СМІ — партал BelMetal, пазьней змяніўшы назву на ByMetal. Увесь гэты час праект асвятляе навіны беларускай метал-сцэны, падтрымлівае айчынныя каманды і нацыянальную культуру.
ByMetal Travień Fest 2019 — вяха музычнага руху нефармальнай Беларусі. Гэта свята, на якім няма выпадковасцяў. Склад удзельнікаў падабраны з выбітных калектываў, кожны з якіх прадставіць унікальную праграму. Так:
• Віцябляне Forodwaith — нячастыя і заўсёды жаданыя госці ў сталіцы, летась пасьпяхова выступілі з сольным канцэртам, сабраўшы поўны клуб прыхільнікаў — гэтым разам зноў у Мінску, адмыслова для ByMetal Travień Fest з улюбёнымі хітамі і навінкамі!
• In Search For — прог-метал праект таленавітага кампазітара і выканаўцы Яна Жанчака. Упершыню за доўгі час Ян выступіць менавіта з In Search For, прэзентаваўшы нашумелы леташні альбом «Atonement Pt.1» і дадаўшы да праграмы лепшыя песьні свайго сольнага праекту Yann Zhanchak.
• Nebulae Come Sweet – адныя з самых загадкавых, неадназначных і тямнічых нашых музыкаў — гэты post-metal/doom metal праект, спазнаўшы замежнай славы і прызнання на радзіме, напярэдадні выпуску новага альбому адмыслова завітае на ByMetal Travień Fest і эксклюзіўна прэзентуе новыя трэкі і ўнікальную акустычную праграму.
• Alfar – менская melodic death metal фармацыя скандынаўскага разліву, адметная ўнушальнай прадукцыйнасцю за нядоўгі тэрмін існавання, рыхтуе да ByMetal Travień Fest праграму з упорам на ўжо трэці свой альбом і прадэманструе абноўлены склад і гучанне.
• Эпатажныя і атмасферныя Dymna Lotva — асаблівая пярліна складу ByMetal Travień Fest — іхны post-black/doom metal заварожвае і паглыбляе ў самыя патаемныя пачуцці і агольвае самыя далёкія куты чалавечай душы. Гэта заўсёды дасканала прапрацаванае прадстаўленне і тэатралізаванае шоу, асаблівы падыход да кожнага новага канцэрта – застаецца толькі гадаць ды чакаць, што яны паднясуць нам зараз…
• Рэчыцкі праект Сымон-музыка, пасюль студыйны, упершыню прагучыць ужывую, менавіта на ByMetal Travień Fest! Музыкі прарабілі ўнікальную працу яшчэ ў 2011-м годзе, запісаўшы аднайменны альбом — суцэльны твор па паэме Якуба Коласа ў стылі folk metal.
Яшчэ адная адметная рыса ByMetal Travień Fest — праграмы ўсіх гуртоў будуць роўныя па часе, а праграма фестывалю будзе абвешчана напярэдадні.
Сачыце за навінамі на афіцыйнай старонцы фестывалю: bymetal.org/event/travien. Сачыце за анонсамі, розыгрышамі, спецыяльнымі абвесткамі і іншымі цікавосткамі ў сацыяльных сетках праз хэштэг #bymetal10.
Да сустрэчы на юбілейным ByMetal Travień Fest!