Расклад
Апісанне

Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» 13 сакавіка 2021 года з 12:00 да 16:00 Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у народным календары, якое суправаджаецца гульнямі, забавамі, песнямі, танцамі, карагодамі, гасцяваннямі. Звязана яно з провадамі зімы і прыходам даўгачаканай вясны, а ўсе абрадавыя дзеянні накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджая і дабрабыту. Не спраўляць свята было строга забаронена, бо беларусы верылі, што вырасце доўгі лён і карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, хто святкаваў Масленку! У нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу гэтага цудоўнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня, а таксама паспрабаваць сябе ў вясёлых гульнях і забавах. Кульмінацыяй стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны». Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, вы пазбавіцеся ад усіх нягодаў і няшчасцяў, якія суправаджалі вас у мінулым годзе, і з надзеяй будзеце чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён! У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:  выступленне народных калектываў, хэдлайнер мерапрыемства – гурт «Lity Taler»;  масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;  паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;  паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;  правядзенні майстар-класаў для дзяцей і дарослых;  рэканструкцыя масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;  масленічны слуп з прызамі;  рыцарская пляцоўка;  шматлікія конкурсы;  пляцоўка гістарычнай рэканструкцыі «Масленіца - 1914»;  выстава традыцыйнага посуду для вырабу масла і сыра;  самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска. Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!!! Партнёры мерапрыемства: ОАО “Мінскі мясакамбінат”, Cololrs.by, Relax.by, Holiday.by крама біжутэрыі “Скіфская Этніка”, галерэя рамёстваў “Славутасць”. Інфармацыйны парнер мерапрыемства – «Альфа Радыё». Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна: - набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея; - палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і); - наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея; - пакатацца на конях. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Масленіца» на тэрыторыі музея! Кошт квіткоў: - для дарослых – 15 руб.; - студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.; - для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Шаноўныя наведвальнікі!  Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.  Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. Як нас знайсці? Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем

Покупайте билеты на Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца». Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.