<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расклад

Апісанне

«Будзь багаты, як восень!». Запрашаем адзначыць разам галоўнае восеньскае свята беларусаў - БАГАЧ На традыцыйнае свята ўраджаю, якое прыпадае на дзень восеньскага раўнадзенства Праграма 20 і 21 верасня: - рэканструкцыя абрада “Багач” сумесна з фальклёрна-этнаграфічным ансамблем “Неруш” пры ўніверсітэце БДУ @_.nerush_official._ - паварушымся па-беларуску(навучым народным танцам падчас святочнай праграмы) - пачастуемся традыцыйнай кашай разам з зёлкавай гарбатай з мёдам - МК будзе па вырабу свечак з вашчыны Таксама запрашаем на тэматычныя лакацыі, якіх у парку ўжо больш за 30 Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. Кошт квіткоў: Дарослыя - 40 бел.рублёў; Дзеці 7-17 гадоў - 15 бел.рублёў; Зніжка 5 бел.рублёў усім дарослым(!) сябрам нашых сацсетак Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята верасня

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем