<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расклад

Купіць квіток
Купіць квіток
Апісанне

Музыка заварожвала Максіма. Ён любіў слухаць, як гралі на музычных інструментах яго сябры і блізкія. “Хатні” фармат дапамагаў яму забыцца на турботы, натхняў і падтрымліваў паэта.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прапануюць разам правесці вечар камернай музыкі і паэзіі.

Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык, Караліна Дыба, Ліяна Іофе і Марыя Тумеля, а таксама квартэт драўляных духавых інструментаў.

У праграме вас чакаюць творы кампазітараў – Г. Веняўскага, П. Сарасатэ, М. Рымскага-Корсакава, С. Пракоф'ева, Ж. Франсэ.

Вядучы – мастацкі кіраўнік і дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.

Загадчык музея Міхал Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з перакладнымі выданнямі замежнай паэзіі на беларускую мову.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем