<link rel="stylesheet" href="https://fonts.googleapis.com/css2?family=Rubik:wght@400;500&display=swap&subset=cyrillic">

Расклад

Купіць квіток
Купіць квіток
Апісанне

22 красавіка запрашаем на канцэрт-лекцыю, прысвечаную ўрачыстаму старадаўняму беларускаму святу веснавога раўнадзенства – Вялікадню. Падчас мерапрыемства гледачы даведаюцца пра хаджэнне валачобнікаў, пачуюць і ўбачаць святочныя этнаграфічныя запісы.

Напрыканцы лекцыі са сваёй велікоднай мастацкай праграмай завітае гурт “Зарачанка”, а разам з імі заспяваюць і ўсе прысутныя.

Вядоўца канцэрта-лекцыі – фалькларыст Патрыцыя Свіціна (выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыялізацыі “Этнафоназнаўства”).

Пачатак у 18:30.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем