Расклад
Апісанне
8 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музее гісторыі беларускай літаратуры для вас прагучыць канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”, прысвечаная Дню жанчын.
Вы пачуеце песні і вершы пра каханне, вясну і нашых шаноўных, прыгожых, каханых, найлепшых у свеце жанчын.
У канцэрце прымаюць удзел выканаўцы беларускай эстрады Аляксандр Саванец і Дар’я Хмяльніцкая.
Квіток на мерапрыемства стане прыемным падарункам для вашых прыгажунь!
Мерапрыемства ладзіцца ў межах супрацоўніцтва з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.
Шчыра запрашаем!
г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Тэл. для даведак +375 29 363 56 21
ВодгукіАцаніць
Вы можаце пакінуць першы водгук
Рэкамендуем
