Расклад
«Tempo Bay» ( «Тэмпо Бэй») – музычны калектыў з Мінска, створаны ў пачатку 2016 года. Музыка «Tempo Bay» – гэта свежы сплаў інды-рока, альтэрнатывы, пост-дыска і электронікі.
Дэбютны міні-альбом, які складаецца з шасці песень, выйшаў 12 ліпеня 2016 на онлайн-лэйбле «Пяршак».
Пераможцы першага Viva Braslav MuzOpen, удзельнікі фестываляў Viva Braslav – 2018, LIDBEER-2017, Tuborg Night – 2017, Colisium Minsk – 2017, на якіх дзялілі сцэну з такімі артыстамі як Іван Дорн, Pompeya, Антоха МС, Арцём Півавараў, Nizkiz, Intelligenсy і інш.
У студзені 2018-га быў прадстаўлены дэбютны відэакліп гурта, зняты на песню «Disco Ball».
9 красавіка 2019 года адбыўся рэліз новага EP-альбома гурта «Should not Be Afraid», песні з якога таксама прагучаць на першым сольным канцэрце.
Жывы гук.
23 мая, 19:00 Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6А)
Кошт квіткоў: папярэдне – 10-12 рублёў, у дзень канцэрта – 14 рублёў
Інфалінія: +375 29 5623764
12+