Мая жонка - падманшчыца (12+) в городе Витебск
Маргарэт Мэё, Морыс Энэкен.
Камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 21 лістапада 2019 года.
Уільям Гарысан – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…
Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцей, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.
Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.