“Казкі ў Траецкім”: новая старонка в городе Минск
Стоимость: 10.00 р..
Расписание
Описание
КАЗКІ Ў ТРАЕЦКІМ
Глава IV. Буквар
Тэатр “Дом з Марамі” і Літаратурны музей прадстаўляюць: новая старонка казак у Траецкім прадмесці!
Яна будзе прысвечана памяці знакамітага пісьменніка, сёлетняга юбіляра. На гэты раз мы ўзгадаем творы Анатоля Клышкі, аўтара беларускага буквара, на якім вырасла не адно пакаленне. Паглядзім казку, натхнёную яго творчасцю.
А таксама пагаворым пра адно з самых важных вясновых святаў – Вялікдзень. Распавядзем, як яго святкавалі нашыя продкі і пагуляем у традыцыйныя гульні.
Вас чакаюць:
- цікавыя інтэрактывы;
- шчырыя эмоцыі;
- сапраўднае шоу;
- эксклюзіўныя казкі!
Запрашаем у Літаратурны 24 красавіка ў 19:00!
Уваходны квіток: 10р.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Читать описание
Рекомендуем