Расписание в Пинске

Купить билет
Купить билет

Описание спектакля

Пан Твардоўскі


містычная легенда ў дзвюх дзеях

 

У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну - дух Барбары Радзівіл.

Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…

 

Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.

  • Длительность:1 ч. 30 мин.
  • Возрастное ограничение:14+
  • Жанр:МистикаДрама

Фотогалерея

Отзывы о «Пан Твардоўскі» (2)

Ваша оценка:
Ян
28 мая 19:03
За апошнія годы пастаноўцы, ляпшэйшай за гэтую, я не бачыў! Святло і дэкарацыі, гук і музыка, гульня актораў, сюжэт, арганічная і захапляльная змена дзеянняў - гэта ўсё ўяўляла сабой вогненнае спалучэнне, якое прымусіла дрыжыкі бегчы па спіне і руках, а вочы налівацца слёзамі. Асобная падабайка шыкоўнай і разснастайнай беларускай мове, якая сакавіта гучала і песціла слых. Дзякуй усім датычным да гэтага шэдэўра!
Николай
28 мая 00:36
Замечательная постановка! Получил море приятных эмоций и только приятные впечатления! Большое спасибо всем задействованным лицам в постановке спектакля!

Похожие события