“Ракуцёўскае лета - 2022”

Расписание

Описание

30 ліпеня 2022 года ў “Фальварку Ракуцёўшчына” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) адбудзецца штогадовае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

Час правядзення: 15:00 – 18:00.

Адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына.

Арганізатарамі свята выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі традыцыйнага свята “Ракуцёўскае лета” змогуць  адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці беларускімі сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаць асалоду ад лета, сонца, новых знаёмстваў, злавіць натхненне на добрыя справы. І канешне – незабыўна адзначыць свята ў гонар самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Арганізатары фэсту рыхтуюць мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост. У праграме мерапрыемства:

ü сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам;

ü музычныя выступленні творчых калектываў;

ü творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;

ü займальныя лекцыі і майстар-класы;

ü гульні для дзяцей і дарослых ды іншыя цікавосткі.

Падрабязная праграма будзе апублікавана на сайце bellitmuseum.by, а таксама ў сацыяльных сетках арганізатараў мерапрыемства.

Уваход вольны. Шчыра запрашаем!

Фальварак Ракуцёўшчына адметны тым, што тут, у сядзібе шляхціца Вацлава Лычкоўскага, дзядзькі братоў Луцкевічаў, летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч.

Гэты фальварак стаў сімвалічным месцам вяртання паэта на Бацькаўшчыну. Ракуцёўшчына з яе маляўнічымі краявідамі дала моцны зарад для творчасці паэта, стала крыніцай натхнення. У Ракуцёўшчыне Максімам Багдановічам створаны дзве паэмы − “Вераніка” і “У вёсцы”, напісаны дзве нізкі вершаў − “Старая Беларусь” і “Места”. Тут прыйшло яго канчатковае ўсведамленне сябе як  беларускага  паэта.

З 1991 г. пачалося аднаўленне сядзібы Лычкоўскіх, стварэнне філіяла, які ўключае наступныя музейныя аб’екты: Дом арандатара, Дом гаспадара, гумно, Максімаву крыніцу, помнік і Максімаў сад.

Варыянты праезду:

трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем (кошт – 20 руб., браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-07-61);

электрычка Мінск-Маладзечна – да станцыі Уша;

маршрутнае таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в. Краснае (прыпынак каля танка);

уласнае аўто – да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.256914, 27.094609).

 

Даведкі: +375 (17) 363-94-65 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95 (Літаратурны музей Максіма Багдановіча), +375 (17) 670-26-41 (Фальварак Ракуцёўшчына).

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на “Ракуцёўскае лета - 2022” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание “Ракуцёўскае лета - 2022”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.