Самая жаданая в городе Минск

Стоимость: 20.00 р..
Расписание
Описание

Сяргей Гіргель.

 

Рамантычная камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Самая-самая» паводле французскай драматургіі.

 

Вялікая сцэна.

 

Прэм’ера – 22 верасня 2017 года.

Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякія жыццёвыя вабікі не заменяць творчай душы блізкага, дарагога табе чалавека.

 

…Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны, ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?

 

Пастаноўка і музычнае афармленне Ніны ОБУХАВАЙ.

Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.

Пластыка Сяргея ТАЛКАЧА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Тадэвуша КОКШТЫСА, народнага артыста Беларусі.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор

Сяргей Гіргель. САМАЯ ЖАДАНАЯ Рамантычная камедыя на 2-е дзеі паводле французскай драматургіі.