“Масленіца – белы сыр” в городе Минск
Масленічны або Сырны тыдзень – святочны час са шматлікімі гуляннямі, частаваннямі, спевамі ды танцамі. Час чакання вясны і цяпла.
25 лютага 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць разам адзначыць завяршэнне Масленічнага тыдня і ў выдатнай кампаніі развітацца з зімой пад спевы ды цікавыя аповеды.
У праграме:
- майстар-клас па традыцыйных беларускіх гульнявых ляльках ад майстроў СЭТ;
- лекцыя «Масленіца ў беларускім народным календары»;
- музычная праграма: масленічныя спевы з розных рэгіёнаў Беларусі, інструментальная музыка і танцы.
Пачатак:
14:30 – майстар-клас;
16:00 – лекцыя;
18:00 – музычная праграма.
Квіткі:
12 руб. - на ўсё мерапрыемства (працягласць каля 5 гадзін);
8 руб. - майстар-клас + лекцыя або майстар-клас/лекцыя + музычная праграма;
5 руб. – лекцыя;
5 руб. – музычная праграма;
4 руб. – майстар-клас.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.