Літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў i беларуская паэзія XX стагоддзя”
Стоимость: 10.00 р..

Расписание

Описание

14 красавіка 2022 г. а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза, якая пазнаёміць слухачоў з творамі беларускіх кампазітараў і паэтаў.

У выкананні Ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай прагучаць музычныя кампазіцыі Міхаіла Ельскага, Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Генрыха Вагнера, Кацярыны Шымановіч, Марыны Марозавай.

Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка (альты), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).

Акрамя таго наведвальнікаў чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07‑61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў i беларуская паэзія XX стагоддзя” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў i беларуская паэзія XX стагоддзя”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.