Фестиваль реконструкции от Средневековья до Нового времени «Над Менкой» в городе Минск
Зноў музей народнай архітэктуры і побыту стане пляцоўкай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Мерапрыемства «Над Менкай» – фестываль розных эпох, дзе вас чакаюць шматлікія клубы гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст.
Пад час фестываля вы даведаеціся пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а таксама пазнаёміцеся з народным побытам, спевамі і танцамі XIX стагоддзя.
Вас чакае:
- ўрачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю;
- лагер рэканструктараў;
- выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота»;
- кулінарнае спаборніцтва;
- конкурс касцюма;
- майстар-клас па беларускім спевам і танцам;
- майстар-клас па стральбе з лука, арбалета;
- майстар-клас па фехтаванню;
- экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;
- галоўная падзея мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы XVII стагоддзя;
- агнявое шоў.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае таксі №1277 ад прыпынку мятро «Пятроўчына».