Канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”
Стоимость: 10.00 р..

Расписание

Описание

8 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіцца канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”, прысвечаная Дню жанчын. Мерапрыемства арганізавана ў межах супрацоўніцтва з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Пачатак а 16-й гадзіне.

З нагоды самага пяшчотнага веснавога свята запрашаем прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва прасякнуцца рамантычнымі эмоцыямі і перажываннямі, спазнаць радасць ад абуджэння прыроды, адчуць мужчынскую ўвагу і цеплыню. Падчас канцэртнай праграмы ў гонар мілых жанчын прагучаць пранікнёныя музычна-паэтычныя творы, напоўненыя магіяй вясны і кахання.

Выканаўцы: паэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кастусь Цыбульскі і салісты беларускай эстрады Аляксандр Саванец і Дар’я Хмяльніцкая.

Перад канцэртнай праграмай у музеі гасцей чакае тэматычная экскурсія, прысвечаная таленавітым майстрам беларускага паэтычнага слова, жанчынам-юбілярам 2022 г. – Веры Вярбе, Раісе Баравіковай і Дануце Бічэль-Загнетавай.

Квіток на мерапрыемства стане выдатным святочным падарункам-віншаваннем для самых любых і каханых.

Чакаем дам разам са сваімі спадарожнікамі па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэл. для даведак: +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.

Читать описание
Рекомендуем

Покупайте билеты на Канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая” в на сайте 24afisha.by. Афиша и расписание Канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”. Стоимость билетов от 10 BYN до 20 BYN.